Усе навіны

Віктар Касцючонак: «У трэцім перыядзе з «Хімікам» нейкія тагасветныя сілы ўмяшаліся»

15 лістапада, 08:15

Галоўны трэнер «Юнацтва» Віктар Касцючонак падзяліўся меркаваннем аб матчы з «Хімікам» (6:4).

– Мы добра папрацавалі ў паўзе, хлопцы яшчэ выходзяць з-пад нагрузак. Выдатна гулялі два перыяды, забілі чатыры галы, стварылі шмат момантаў, брыгады меншасці выдатна глядзеліся. У трэцім перыядзе нейкія тагасветныя сілы ўмяшаліся.

Тры галы, можна сказаць, самі сабе забілі. Мытнік выдатна гуляў, але недарэчныя тры галы – гэта збівае псіхалагічна. Вырашылі замяніць яго на Фаміна, ускалыхнуць каманду, каб яны зразумелі, што робяць нешта не так, – сказаў Касцючонак.