Усе навіны

Дзмітрый Краўчанка: «Добрая атмасфера была на трыбунах у матчы з «Лакаматывам»

16 лістапада, 23:45

Галоўны трэнер «Металурга» Дзмітрый Краўчанка падзяліўся меркаваннем аб матчы з «Лакаматывам» (4:3).

– Мы з першых хвілін імкнуліся гуляць першым нумарам, сёння гэта атрымалася. Плюс рэалізавалі моманты. Добрая атмасфера была на трыбунах, балельшчыкі гналі наперад. Мы ўдзячныя за веру і падтрымку.

– Траўма Вовы Ермянкова – ключавы момант, пасля якога атрымалася пераламаць гульню?

– Я б так не стаў казаць. У апанента таксама быў момант, каб забіць пры 3:3. Мы прапускаем лёгкія шайбы, а закінутыя нам пакуль цяжка даюцца на працягу многіх матчаў. Сёння забілі на адну больш, чым супернік, таму і перамаглі. Ключавым момантам я б назваў канцоўку, – сказаў Краўчанка.