Усе навіны

Яўген Летаў: «Залішняя самаўпэўненасць гульцоў «Нёмана» часам прыводзіць да такіх нервовых канцоў»

22 лістапада, 23:17

Галоўны трэнер «Нёмана» Яўген Летаў пракаментаваў перамогу над «Лідай» (4:3 АТ).

– Цяжка нешта каментаваць. Сёння выйшлі на матч, дагульваючы трэці перыяд першай сустрэчы. Не ведаю, з чым гэта звязана. Супернік перабудаваўся і вельмі выдатна пачаў. Можа, наша каманда хацела павіншаваць Юрыя Мікалаевіча Чуха з днём нараджэння!?

Але малайцы, што пераламалі ход паядынку, зраўнялі лік, выйшлі наперад, аднак залішняя самаўпэўненасць нашых гульцоў часам прыводзіць да такіх нервовых канцоўкі.

Яшчэ раз паўтаруся, добра, што пераламалі ход матчу і перамаглі ў авертайме. Дзякуй вялікі заўзятарам за тое, што падтрымлівалі і верылі ў каманду да канца! – сказаў Летаў.