Усе навіны

Усаў закінуў 4-ю шайбу ў АХЛ

23 лістапада, 11:21

«Сірак’юз Кранч» беларуса Іллі Усава ў гасцях саступілі «Ютыцы Кометс» з лікам 1:4 у матчы АХЛ.

У прайграўшых форвард Ілля Усаў гуляў у цэнтры трэцяга звяна, адзначыўся адзіным голам, нанёс 2 кідкі і зарабіў паказнік карыснасці «+1».

У сезоне ў яго актыве 6 (4+2) ачкоў у 14 паядынках, пры паказніку карыснасці «-1» і 4 хвілінах штрафу.

У пераможцаў у складзе гуляў ураджэнец Мінска Данііл Місюль і набраў 1 (0+1) ачко. У сезоне ў яго 12 гульняў і 6 (2+4) балаў.