Усе навіны

Шаранговіч пра перамогу над «Даласам»: «Атрымаўся класны камбэк, бо спачатку «Калгары» гулялі не вельмі добра»

25 лістапада, 16:47

Беларускі форвард «Калгары» Ягор Шаранговіч пракаментаваў перамогу над «Даласам» (7:4).

– Атрымаўся класны камбэк, бо спачатку мы гулялі не вельмі добра. На трэці перыяд выйшлі настроенымі, здолелі перавярнуць ход матчу, закінулі класныя шайбы. Выдатны вынік, улічваючы, што праводзім ужо трэці матч на выездзе, а заўтра нас чакае чарговая гульня.

– У трэцім перыядзе ў каманды з'явілася нейкая ўпэўненасць у сваіх дзеяннях, верылі, што можаце здзейсніць камбэк?

– Так. Кожны верыў кожнаму, верылі ў каманду, што мы можам перамагчы.

– Як сябе адчуваеш ты? Закінуў у двух матчах запар.

– Ну... нядрэнна-нядрэнна, – сказаў Шаранговіч.