Усе навіны

Яўген Летаў: «Шахцёр» нас прымусіў напружыцца ў трэцім перыядзе, але «Нёман» – малайцы, клаліся пад шайбу»

25 лістапада, 23:24

Галоўны трэнер «Нёмана» Яўген Летаў падвёў вынікі пасля матчу з «Шахцёрам» (3:6).

– Добры матч з добрым напалам, які трымаў усю гульню не толькі заўзятараў, але і каманды. Другі перыяд у нашым выкананні дазволіў выйсці на трэці адрэзак больш упэўненымі. Але і большасць пяціхвіліннае згуляла на руку.

– Тройчы закінулі ў большасці. Атрымалася гульня ў гэтым кампаненце?

– Так, забілі тры добрыя галы ў большасці, але гэта не былі нейкія розыгрышы, якія мы найгравалі. Спрацавала большасць так – нічога страшнага. Галоўнае – мы перамаглі і даставілі радасць нашым заўзятарам, якія патрацілі свой выхадны дзень і прыехалі нас падтрымаць, за што ім вялікі дзякуй.

– Многія вашы гульцы ў розных інтэрв'ю казалі пра тое, што каманда ў пошуку сябе ўзору мінулага сезону. Калі глядзець на апошнія вынікі, адчуваеце, што атрымліваецца паволі вяртацца на гэтую сцяжынку?

– Вы ведаеце, галоўнае з гэтай сцяжынкі нікуды ў бок не сысці. Калі глядзець па статыстыцы, мы ствараем найбольшую колькасць галявых момантаў у параўнанні з іншымі камандамі. Але калі глядзець на рэалізацыю, гэта і ёсць тая сцяжынка, якая вядзе да поспеху.

– Сёння прывяла?

– У прынцыпе – так. Хоць нас «Шахцёр» прыстойна падціснуў у трэцім перыядзе, прымусіў напружыцца, але хлопцы – малайцы, стараліся выйграваць адзінаборствы, клаліся пад шайбу. Мы рады, што сёння так усё склалася.

– Лорэнс Зінадзін зʼехаў на павышэнне ў»Авангард». Зразумела, вы рады за яго, але наколькі адчувальная гэтая страта для «Нёмана»?

– Сапраўды, калі быў Лорэнс, у нас была магчымасць для ратацыі. Мы маглі выставіць на аднаго больш узроставага або гульца-легіянера. З яго сыходам нам будзе цяжэй, але мы жадаем яму ўдачы.

– Ці будзеце шукаць нейкае ўзмацненне ў брамавай лініі?

– На гэты момант мы не шукаем узмацнення. Лорэнс быў гульцом нашай сістэмы, у яго была магчымасць вярнуцца і дапамагчы нам у пэўнай сітуацыі, за што мы яму ўдзячныя. Жадаем яму поспехаў! – сказаў Летаў.