Усе навіны

Ігар Жылінскі: «Нехта пластаецца, а нехта мерзне на лаўцы. Зробім высновы»

26 лістапада, 17:45

Галоўны трэнер «Лакаматыва» Ігар Жылінскі падзяліўся меркаваннем аб матчы з «Юнацтвам» (1:2).

– Словы падзякі балельшчыкам за падтрымку. Што тычыцца самой гульні – з адным голам на сваім лёдзе, які б сапернік супраць нас ні гуляў, складана дабівацца перамогі. Добра, што набралі ачко, маглі і гэтага не ўзяць пры агіднай гульні ўсіх без выключэння нашых нападнікаў. Большасць з іх проста едуць на падножцы.

За кошт брамніка і гульні ў абароне цяжка перамагчы, гэта трэба ўвогуле гуляць на нуль. Я пра гэта хлопцам сказаў. Пачалі матч нядрэнна, а потым сапернік крыху перахапіў ініцыятыву, плюс зарабілі проста недазваляльная колькасць штрафных хвілін, якая ламае ўсю гульню.

Хтосьці пластаецца, а хтосьці мерзне на лаўцы. Таму зробім высновы і будзем рыхтавацца да наступнай гульні, – сказаў Жылінскі