Усе навіны

Дзмітрый Квартальнаў: «Зразумела, што мы не свежыя. Не атрымліваецца кантраляваць простыя рэчы»

26 лістапада, 21:49

Галоўны трэнер мінскага «Дынама» Дзмітрый Квартальнаў пасля паразы ад маскоўскага «Дынама» (1:4) выказаўся пра цяжкасці, якія каманда адчувае з-за графіка.

– Калі параўнаць матч супраць ЦСКА і сённяшні, здалося, што каманда глядзелася цяжка, не хапала эмоцый. Мінулая гульня забрала шмат сіл?

– Усім цяжка, ва ўсіх складаны графік. Можа ў Масквы на адзін дзень было больш для аднаўлення. Але ўсе ў такім становішчы. Трэба даставаць рэзервы, гуляць сцісла. А атрымалася, што прайгралі ключавыя ўкідванні пры гульні ў няроўных складах. Гэта характар. Як у песні: «Правілы простыя: я ці ты». Усё вось так. У кожнай змене: ці ты яго, ці ён цябе.

Зразумела, што мы не свежыя. Як і ўсе каманды. Але мы можам блакаваць кідкі? Ці можам гэта кантраляваць? Можам! Не атрымліваецца гол забіць – гэта цяжка і не ўсім дадзена. Але мы мусім кантраляваць тое, што можам. Сяргей Фёдараў пасля мінулага матчу правільна сказаў: «Мы выдатна робім простыя рэчы». Вось гэтыя простыя рэчы мы можам кантраляваць і з гэтага пачынаць. Але гэта не атрымоўваецца.

– Наперадзе цяжкі выезд. Як будзеце рыхтавацца?

– Ёсць план. У цэлым як звычайна. Трэба аднавіць хлопцаў. Заўтра дзень адпачынку. Зразумела, што назапашваецца стомленасць. Але трэба дацярпець. І старацца перамагаць. Рукі сапраўды апускаць нельга. Бо прыходзяць людзі на арэну, – сказаў Квартальнаў.