Усе навіны

НХЛ: «Вашынгтон» Протаса саступіў «Сан-Хасэ», «Калгары» Шаранговіча адолеў «Вегас» у авертайме і іншыя вынікі

28 лістапада, 09:20

У ноч на 28 лістапада прайшлі матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ.

«Калгары» Ягора Шаранговіча выйграў у «Вегаса» (2:1). Беларус правёў на лёдзе 21:56 (з іх 5:14 і 1:41 у меншасці), нанёс 7 кідкоў (2 з іх міма), выйграў адзінае ўкідванне. Для Шаранговіча гэты самы буйны час у гульні бягучага сезона.

«Вашынгтон» Аляксея Протаса прайграў «Сан-Хасэ» (1:2). Беларус правёў на лёдзе 12:45 (з іх 2:17 у большасці), нанёс 1 кідок, заблакаваў 1 стрэл суперніка.

НХЛ

Рэгулярны чэмпіянат

28 лістапада

«Каламбус» – «Бостан» – 5:2 (1:0, 2:0, 2:2)

«Атава» – «Фларыда» – 0:5 (0:1, 0:2, 0:2)

«Рэйнджэрс» – «Бафала» – 1:5 (0:1, 0:1, 1:3)

«Каларада» – «Тампа-Бэй» – 4:1 (1:0, 2:1, 1:0)

«Калгары» – «Вегас» – 2:1 АТ (0:1, 0:0, 1:0, 1:0)

«Сан-Хасэ» – «Вашынгтон» – 2:1 (1:0, 0:1, 1:0)