Усе навіны

Нападаючы «Амура» Каршкоў пра бойку з Рычы: «Ён сам устаў і пачаў штурхацца»

1 снежня, 16:53

Нападаючы «Амура» Ягор Каршкоў пракаментаваў бойку з нападаючым мінскага «Дынама» Брэтам Рычы пасля матчу рэгулярнага чэмпіянату КХЛ (2:1).

«Бойка ў трэцім перыядзе? Яшу(Рылаў Якаў) пхнулі жорстка на борт, я пайшоў адразу біць, а далей ён ужо сам устаў і пачаў штурхацца. Так крыху патаўкліся і раз'ехаліся», – сказаў Каршкоў.