Усе навіны

Нападаючы «Ліды» Захараў пакінуў клуб

1 снежня, 18:23

Прэс-служба «Ліды» паведамляе, што форвард Максім Захараў пакінуў клуб. Апошні матч за каманду ён правёў месяц таму.

Захараў – адзін з лепшых бамбардзіраў за ўсю гісторыю клуба. У кастрычніку, пасля чатырохгадовага знаходжання ў ААЭ, хакеіст вярнуўся ў «Ліду» і правёў за «рыцараў» дзевяць гульняў у Экстралізе, запісаў у свой актыў тры «асісты», гаворыцца на сайце клуба.

Захараў згуляў за «Ліду» 218 матчаў, у якіх набраў 117 ачкоў (47+70). І па колькасці гульняў, і па колькасці дзейсных балаў ён займае пятае месца сярод усіх хакеістаў, якія калі-небудзь гулялі ў складзе «Ліды».