Усе навіны

Яраслаў Чупрыс: «За брамнiка змагаліся да самага канца, не дазвалялі «Гомелю» нават падумаць пра тое, што яны могуць закінуць»

5 снежня, 08:01

Галоўны трэнер «Шахцёра» Яраслаў Чупрыс падзяліўся меркаваннем пра перамогу над «Гомелем» (3:0).

– Добры матч у нашым выкананні. Добры супернік, хуткая каманда, ведалі, як яны гуляюць дома. Зрабілі высновы пасля першага паядынку, бо было шмат прапушчаных галоў: дзве ў меншасці, адна ў большасці.

Быў абавязак сёння за нашай большасцю, памянялі крыху спецбрыгады, закінулі дзве шайбы ў большасці і не прапусцілі ў меншасці, выстаялі, секліся, лавілі на сябе. Трэці перыяд згулялі па заданні, плюс да гэтага яшчэ і закінулі. За варатара змагаліся да самага канца, не дазвалялі суперніку нават падумаць аб тым, што яны могуць забіць гол, – сказаў Чупрыс.