Усе навіны

Яўген Летаў: «Не было ўстаноўкі прапускаць, але далі і «Хіміку» пагуляць»

5 снежня, 09:01

Галоўны трэнер «Нёмана» Яўген Летаў падзяліўся меркаваннем аб матчы з «Хімікам» (4:2).

– Гульня пакінула дваякае ўражанне. У першым перыядзе быццам бы і дзейнічалі добра, але неабавязковыя і танныя выдаленні, якія мы атрымалі, прымусілі папрацаваць меншасць, а большая частка нападаючых у гэты момант адпачывала.

У другой трэці матча паказалі добрую гульню, што і абумовіла зыход матчу. Ну а трэці перыяд… Натуральна, не было такой усталёўкі – прапускаць, наадварот трэба было гуляць далей. У цэлым, гэта і рабілі, але далі і суперніку пагуляць, – сказаў Летаў.