Усе навіны

Квартальнаў пра адсутнасць Керана і Калдзіса: «Далі магчымасць перазагрузіцца, гэта спрацавала»

5 снежня, 19:24

Галоўны трэнер мінскага «Дынама» Дзмітрый Квартальнаў пракаментаваў працу легіянераў.

– Керран і Калдзіс вярнуліся ў склад. Чаму не гулялі да гэтага?

– Далі адпачыць рабятам, зрабілі ратацыю. Нічога страшнага.

– Раней у сваёй кар’еры вы не рэдка саджалі легіянераў у запас.

– Мы зыходзім са сваёй сітуацыі. Калі паглядзіце гульню ў Хабараўску, то ўбачыце, што хлопцы прасядалі з-за страты канцэнтрацыі, стомленасці. Далі ім магчымасць перазагрузіцца. Яны нашыя лідары, мы гэта разумеем. Далі ім адпачыць, гэта спрацавала. Зразумела, што мы рызыкавалі. Але трэба працаваць і на далягляд.

– Чуткі адпраўляюць у «Дынама» Жана-Себасцьяна Дзі. Ці так гэта?

– Не ў курсе. Першы раз чую. Калі кіраўніцтва прыме рашэньне, будзем глядзець. Але я не чуў, – сказаў Квартальнаў.