Усе навіны

Галоўны «Нёмана» Летаў: «У матчы з «Брэстам» не заўсёды дзейнічалі, як хацелі»

7 снежня, 23:23

Галоўны трэнер «Нёмана» Яўген Летаў пракаментаваў паражэнне ад «Брэста» (3:4).

– Цяжка каментаваць матч, таму што ёсць моманты, якія трэба будзе перагледзець, каб прыняць правільнае рашэнне. Мы не заўсёды дзейнічалі, як хацелі. Недастаткова добра хадзіла шайба, калі дабаўлялі хуткасці, тады стваралі небяспечныя эпізоды. У меншасці цяжка выйграць матч, хаця большасці было шмат. Слаба згуляла дадзеная брыгада.

– Але тым не менш, ваша каманда прапусціла двойчы ў меншасці.

– Калі гулялі «тры на пяць», крыху не дацярпелі. А калі ўчатырох, то няправільна вярнуліся. Але гэтыя моманты папраўныя.

– СМІ шмат падагравалі тэму таго, што Сяргей Пушкоў сустрэцца са сваёй былой камандай. Можа быць, у ваш падапечных быў адмысловы настрой на гэтую гульню?

– Я не бачу тут асаблівай сувязі, бо ў нашай камандзе ўжо, магчыма, і няма тых хакеістаў, з якімі працаваў Сяргей Міхайлавіч. Фактар новага галоўнага трэнера «Брэста» ніяк не ўплываў на гульню і настрой маіх падапечных, – заявіў Летаў.