Усе навіны

Трэнер «Нёмана» Летаў: «Спадзяюся, гульня за нас дапаможа Карповічу прабіцца ў НХЛ»

9 снежня, 14:24

Галоўны трэнер «Нёмана» Яўген Летаў распавёў, пра пераход праспекта «Нью Джэрсі» Данііла Карповіча ў «Нёман».

– Як удалося ўгаварыць праспекта «Нью Джэрсі Дэвілз» правесці год у Гродне?

– Мы добра знаёмыя яшчэ па сумеснай працы ў Інстытуце зборных. Пасля сезону ў МХЛ Карповіч меў патрэбу ў набыцці досведу выступу на дарослым узроўні, а ў нас як раз узнікла вакансія сярод абаронцаў. Гэты варыянт зладзіў і нас, і маладога абаронцы. Спадзяюся, выступленне за «Нёман» дапаможа Даніілу ажыццявіць мару і прабіцца ў НХЛ.

– Падобная сітуацыя ўзнікла з Зінаддзінам.

– У Лорэнса з'явіліся праблемы з атрыманнем гульнявой практыкі ў Расеі, а нам прыйшлася да двара дадатковая канкурэнцыя на апошнім рубяжы абароны. Важна памятаць, што гэта кандыдат у моладзевую зборную Беларусі. Як толькі Зінаддзін атрымаў новую прапанову адправіцца на легіянерскія хлеба, мы паціснулі адзін аднаму рукі, – сказаў Летаў.