Усе навіны

Асіст Протаса дапамог «Вашынгтону» перайграць «Айлендэрс»

21 снежня, 08:10

«Вашынгтон» у чарговым матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ у авертайме перамог «Айлендэрс» (3:2). У пераможцаў беларускі форвард Аляксей Протас набраў асістэнцкі бал. Усяго на лёдзе Протас правёў 13 хвілін 10 секунд, двойчы кінуў па браме, зрабіў адзін хіт і завяршыў матч з паказчыкам карыснасці «+2».

Усяго ў гэтым сезоне на яго рахунку 28 матчаў, 3 шайбы і 11 перадач.