Усе навіны

Гулец «Металурга» Спат: «Сёння так атрымлівалася, бо выходзілі кайфануць ад хакея. Нічога не ціснула на нас»

25 снежня, 00:02

Гулец «Металурга» Ілля Спат даў каментар пасля матчу за 3-е месца на Кубку Дружбы супраць гродзенскага «Нёмана» (5:1).

– Эмоцыі дваякія, быццам бы і грукнулі дзвярыма, але задачы ставіліся зусім іншыя. Хацелі выйграць гэты турнір, тым больш ён праводзіўся дома. Першая задача была – трапіць у фінал. Але не справіліся.

– Твая шайба, магчыма, была ключавой у гэтым матчы, пагасіла ўсе надзеі «Нёмана». Як гэты момант выглядаў для цябе?

– Выходзілі выстаяць у меншасці, нават не думаў, што так атрымаецца. Памыліўся гулец «Нёмана», другі пайшоў адбіраць, а я ўцёк. Шукаў кагосьці, каб перадачу аддаць, але вырашыў сам завяршаць.

– Сёння «Металург» вельмі актыўна бег у атаку ў меншасці, асабліва пасля тваёй шайбы. Гэта пасля ўчорашняга поспеху «Сокала»?

– Так, «Сокал» вельмі добрае гуляе ў меншасці. Шмат момантаў супернікі ўчора стварылі і двойчы рэалізавалі. Можа, сёння так атрымлівалася, бо выходзілі без задняй думкі, кайфануць ад хакея. Нічога не ціснула на нас.

– Што казаў трэнер перад матчам? Наколькі цяжка было пасля ўчарашняга паядынку?

– Шчыра, было вельмі цяжка. Распранальня не так жыла, як учора. Сёння неяк тухлавата было, але потым завяліся, трэнер падбадзёрыў. Нашыя трыбуны павялі нас наперад.

– Але «Металург» сёння вельмі класна гуляў у меншасці. У «Нёмана» практычна нічога не атрымлівалася. Можа, нешта асобна трэніравалі?

– Наогул не. Калі яшчэ ўчора сабраліся і відэа паглядзелі, дык сёння абед і гульня.

– Ніякіх праблем з атакай, якія ўзнікаюць у чэмпіянаце. У чым розніца?

– На гэтае пытанне не магу даць адказ, у нас другая такая працяглая «сухая» серыя, што не можам закінуць. Але нам вельмі хочацца ў кожным матчы закідваць.

– Сённяшнія пяць шайбаў знімуць з вас кайданы ў чэмпіянаце?

– Хацелася б, каб гэта нам надало ўпэўненасці, – адказаў Спат.