Усе навіны

Трэнер «Ліды» Ламека пасля 2:1 над «Брэстам»: «Чух з бальніцы падказваў, стэлефаноўваўся»

28 снежня, 10:39

Трэнер «Ліды» Дзяніс Ламека падзяліўся меркаваннем пра матч з «Брэстам» (2:1). Нагадаем, галоўны трэнер каманды Юрый Чух знаходзіцца ў бальніцы.

– Пачалі нядрэнна, забілі галы і валодалі ініцыятывай. У другім перыядзе хлопцы таксама згулялі па заданні, мелі магчымасць павялічыць адрыў, але падвяла рэалізацыя. У канцы другога перыяду супернік пачаў валодаць сітуацыяй, мы ж стараліся фінальную трэць гуляць па ліку: не бегаць, лавіць суперніка на контратаках. Выдаленні нас падламалі, але мы выдужалі.

– Сёння каманда гуляла без галоўнага трэнера. Наколькі для вас гэта быў хвалюючы момант?

– Вядома, хвалююча, але гэта не першы для мяне пазітыўны досвед і ўжо трэці пераможны матч. Мы «Брэст» даўно не абыгрывалі і рады, што перапынілі гэтую серыю.

– Юрый Мікалаевіч Чух заставаўся з камандай на сувязі?

– Ён стэлефаноўваўся і падказваў. Збоку лепш відаць памылкі, – сказаў Ламека.