Усе навіны

НХЛ: «Мінесота» саступiла «Вініпегу», «Калгары» Шаранговіча перамог «Філадэльфію» і іншыя матчы

1 студзеня, 11:00

У ноч на 1 студзеня прайшлi чарговыя матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ.

«Калгары» Ягора Шаранговіча абыграў «Філадэльфію» (4:3). Беларус правёў на лёдзе 19 хвілін 28 секунд, з іх 1:52 у большасці і 2:45 у меншасці, выканаў 3 кідкі ў створ варот, 1 – міма, а яшчэ 3 заблакіравалі супернікі. Ён таксама здзейсніў 2 страты, 2 перахопы, 1 блок-шот і скончыў паядынак з паказчыкам карыснасці «-2».

У Шаранговіча перарвалася дзейсная серыя, яна доўжылася тры матчы (0+3). У 36 матчах цяперашняга чэмпіянату НХЛ Шаранговіч набраў 22 (11+11) ачкі пры 4 хвілінах штрафу і паказчыку карыснасці «-10». Ён – чацвёрты бамбардзір і другі снайпер каманды.

НХЛ

Рэгулярны чэмпіянат

31 снежня

«Мінесота» – «Вініпег» – 2:3 (1:0, 0:1, 1:2)

1 студзеня

«Дэтройт» – «Бостан» – 3:5 (0:1, 2:1, 1:3)

«Атава» – «Бафала» – 5:1 (2:1, 2:0, 1:0)

«Пітсбург» – «Айлендэрс» – 3:1 (1:0, 1:0, 1:1)

«Тампа-Бэй» – «Манрэаль» – 4:3 (0:0, 2:2, 2:1)

«Анахайм» – «Эдмантан» – 2:7 (1:2, 0:3, 1:2)

«Далас» – «Чыкага» – 8:1 (3:2, 2:0, 3:1)

«Калгары» – «Філадэльфія» – 4:3 (0:1, 1:0, 3:2)

«Каларада» – «Сан-Хасэ» – 3:1 (1:0, 0:1, 2:0)