Усе навіны

Станіслаў Корабаў: «З адной шайбай вельмі цяжка выйграць матч»

15 студзеня, 13:07

Галоўны трэнер «Хіміка» Станіслаў Корабаў пракаментаваў паражэнне ад «Брэста» ў матчы Экстралігі (1:2).

– Вынік просты: трэба забіваць галы. З адной шайбай вельмі цяжка выйграць матч.

– Можа яшчэ якія-небудзь кампаненты неабходна палепшыць?

– Мы ведаем, над чым трэба папрацаваць. Каманду суперніка з перамогай.

– Гэтая гульня была горш за мінулую?

– Гульня была такая ж, трэба проста забіваць моманты, якія ствараем.

– Кацялоўскі па кар'еры быў нападаючым, але часта заяўлены на гульню абаронцам.

– Ён у нас усюды гуляе: у атацы і абароне. Малайчына! – сказаў Корабаў.