Усе навіны

Глеб Жэрдзеў: «Утрымаць трафей значна цяжэй, чым заваяваць яго ў першы раз»

17 студзеня, 08:44

Паўабаронца менскага «Дынама» Глеб Жэрдзеў распавёў аб падаўжэнні кантракту з клубам.

– Які фактар быў вызначальным у рашэнні падоўжыць кантракт з «Дынама»?

– Цікава працаваць, каманда будзе выступаць у гэтым годзе ў Лізе чэмпіёнаў, будзем гуляць у Суперкубку, Кубку Беларусі.

– Як думаеце, абараняць тытул складаней, чым заваяваць яго?

– Утрымаць трафей значна цяжэй, чым заваяваць яго ў першы раз, будзем рабіць усё магчымае.

– Як ацэніце падпісанне кантрактаў з Іллёй Чарняком і Вадзімам Пігасам?

– Добрыя гульцы, якасныя, узмоцняць наш склад і дададуць канкурэнцыі ў камандзе.

– Жорсткая канкурэнцыя ў «Дынама» не перашкаджае футбалістам прагрэсаваць?

– У любым выпадку, канкурэнцыя - рухавік прагрэсу, усё гэта разумеюць, на трэніроўках выкладваюцца па максімуме, каб паказаць сваю заможнасць і выйсці ў стартавым складзе, – сказаў Жэрдзеў.