Усе навіны

НХЛ: «Вашынгтон» Протаса буйна прайграў «Сэнт-Луісу», «Калгары» Шаранговіча саступіў «Эдмантану» і іншыя вынікі

21 студзеня, 09:15

У ноч з 20 на 21 студзеня адбываюцца чарговыя матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ.

«Вашынгтон» Аляксея Протаса буйна саступіла «Сэнт-Луісу» (0:3). Беларус правёў на лёдзе 15:03 і скончыў матч з паказчыкам рэзультатыўнасці (-1).

«Калгары» Ягора Шаранговіча прайграла з «Эдмантану». Беларускі нападаючы правёў на лёдзе 21:01 здзейсніў 1 кідок у створ варот і скончыў матч з паказчыкам рэзультатыўнасці (-3).

НХЛ

Рэгулярны чэмпіянат

20 студзеня

«Бафала» – «Тампа-Бэй» – 1:3 (0:2, 1:0, 0:1)

«Філадэльфія» – «Каларада» – 4:7 (0:2, 2:3, 2:2)

«Атава» – «Вініпег» – 1:2 AT (0:0, 0:1, 1:0, AT 0:1)

«Арызона» – «Нэшвіл» – 3:2 (1:0, 2:1, 0:1)

21 студзеня

«Нью-Джэрсі» – «Далас» – 2:6 (0:1, 0:3, 2:2)

«Ванкувер» – «Таронта» – 6:4 (3:0, 1:3, 2:1)

«Бостан» – «Манрэаль» – 9:4 (3:2, 2:2, 4:0)

«Сэнт-Луіс» – «Вашынгтон» – 3:0 (1:0, 1:0, 1:0)

«Калгары» – «Эдмантан» – 1:3 (0:1, 1:0, 0:2)

«Вегас» – «Пітсбург» – 3:2 (0:0, 0:2, 3:0)

«Сан-Хасэ» – «Анахайм» – 5:3 (0:0, 3:2, 2:1)

«Лос-Анджэлес» – «Рэйнджэрс» – 2:1 (1:0, 1:1, 0:0)