Усе навіны

Яўген Летаў: «Нёман» працаваў увесь матч і заслужана выцягнуў гульню»

25 студзеня, 09:34

Галоўны трэнер «Нёмана» Яўген Летаў падзяліўся меркаваннем аб матчы з «Металургам» (3:4).

– З аднаго боку, адыграліся з 1:3, з другога – саступілі. Якія эмоцыі пераважаюць?

– Усё-ткі станоўчыя, таму што каманда працавала ўвесь матч і заслужана выцягнула гульню. Забілі два галы шасцёрам у канцоўцы – гэта кажа аб тым, што каманда не выключылася, гуляла да канца.

Шкада, у авертайме няправільна згулялі, –сказаў Летаў.