Усе навіны

Чупрыс пра перапыненую пераможную серыю пасля 2:3 з «Віцебскам»: «Стрэс для «Шахцёра», для мяне асабіста»

25 студзеня, 23:50

Галоўны трэнер салігорскага «Шахцёра» Яраслаў Чупрыс падзяліўся эмоцыямі ад пройгрышу «Віцебску» (2:3) у рэгулярным чэмпіянаце Беларусі.

– Роўная гульня, супернік забіў на адну больш. У прынцыпе, усё.

– Другі перыяд здаўся не найлепшым у вашым выкананні. «Віцебск» валодаў ініцыятывай.

– Таму што «Віцебск» гуляў у большасці, я не магу каментаваць тое, што не магу каментаваць. Вось так вось.

– Ёсць пытанні?

– Без каментароў. Яшчэ раз кажу, гульня была роўнай па ўсіх кампанентах на працягу двух перыядаў. У трэцім яны забілі, а мы сваё – не. Вось і ўся розніца.

– З пункту гледжання псіхалогіі вы забілі важныя галы. Першы – ранні, другі – у распранальню.

– Скажу яшчэ раз: усё выйграць немагчыма. Гэта добры ўрок перад плэй-оф, а ён заўтра. Паглядзім, разбяромся, што не атрымалася. Я сказаў хлопцам, што ў хакеі важная кожная гульня, даставаць з сябе трэба 300 працэнтаў, а не 99.

– Але ж сёння не плэй-оф. Псіхалагічна хлопцам складана дастаць з сябе трыста працэнтаў.

– Зразумела, гэта ў мяне ў галаве ёсць пэўны ідэал, але па гэтай гульні трэба зрабіць высновы, мы іх зробім.

– Што сёння было не ідэальна?

– Гульня ў абароне. Я не задаволены.

– Пераможная серыя перапынілася. Крыўдна з ёй расставацца проста ці больш крыўдна ад таго, што расстаецеся з ёй менавіта ў матчы з «Віцебскам»?

– Лічу, што сёння былі дзве атакуючыя, чымсьці нават падобныя адна да адной каманды. Яны больш забілі. Забі мы першымі ў трэцім перыядзе, вынік, хутчэй за ўсё, быў бы іншым. Значыць, на сённяшні дзень трэба, каб было так. Гэта пэўны стрэс для ўсяго трэнерскага штаба, для мяне асабіста, для каманды. Не ўсё так проста, – распавёў Чупрыс.