Усе навіны

Яраслаў Чупрыс: «Шахцёру» не хапіла характару, нейкай злосці»

27 студзеня, 23:25

Галоўны трэнер «Шахцёра» Яраслаў Чупрыс падзяліўся думкамі пасля паразы ад «Хіміка» ў матчы Экстралігі (1:3).

– Выдатны матч. Прафукалі пачатак, дзве такія шайбы. Але, галы, як у нас кажуць, нічым не пахнуць. Востры і баявы матч. Скажам так, хакеісты «Шахцёра» не згулялі ў той хакей, які ад іх патрабаваўся.

– Незадаволеныя камандай?

– Ну, вядома ж, незадаволены. Як я магу быць задаволены камандай, калі мы прайграем суперніку. Трэба рабіць высновы і працаваць над памылкамі.

– Як лічыце, чаго не хапіла камандзе?

– Не хапіла характару, нейкай злосці. Ведаеце, як я кажу: хакейны фарт сёння быў на баку суперніка, таму што ўсе гэтыя штангі, перакладзіны... Значыць, супернік хацеў больш, чым мы, – сказаў Чупрыс.