Усе навіны

Анас працягнуў кантракт з мiнскім «Дынама»

31 студзеня, 19:01

Амерыканскі форвард мінскага «Дынама» Сэм Анас працягнуў кантракт з клубам. Новае пагадненне разлічана да 2026 года.

30-гадовы нападаючы перайшоў у «Дынама» перад пачаткам сезона 2023/24. Хакеіст з'яўляецца лепшым у камандзе па набраных ачках (43) і закінутых шайбах (19).