Усе навіны

Аляксандр Мацярухін: «У гэтым сезоне мала што атрымліваецца супраць «Шахцёра»

1 лютага, 23:02

Галоўны трэнер «Магілёва» Аляксандр Мацярухін падвёў вынікі матча супраць «Шахцёра» (1:6).

– Цяжкі матч для нас. На жаль, прайгралі, бывае. Разбяром гульню і пастараемся далей дзейнічаць лепш.

На жаль, у гэтым сезоне мала што атрымліваецца супраць гэтай каманды.

Бываюць такія матчы, калі цяжка дзейнічаць супраць гэтага суперніка. Цяжка гуляць, крыху розныя стылі гульні ў іх і ў нас. На жаль, так бывае. Рукі не апускаем. Па ліку магло здацца, што ўсё лёгка атрымлівалася ў суперніка, але гэта не так.

Проста сабраны гульцы добрага ўзроўню, якія добра выкарыстоўваюць свае моманты. Спрабаваў хлопцам данесці, што «Шахцёр» можа скарыстацца нават нязначнымі нашымі памылкамі, але пакуль нашы гульцы не на тым узроўні, на якім хацелася б, – сказаў Мацярухін.