Усе навіны

Расіянін Шалагін стаў самым вынiковым гульцом у рэгулярных чэмпіянатах Экстралігі

4 лютага, 09:44

24-гадовы расійскі форвард «Шахцёра» Міхаіл Шалагін 3 лютага ў матчы з «Гомелем» (4:3 АТ) дасягнуў 77 (43+34) балаў у цяперашнім рэгулярным чэмпіянаце Экстралігі.

Хакеіст абышоў Андрэя Сцяпанава па колькасці ачкоў у рэгулярным чэмпіянаце за адзін сезон і пабіў рэкорд, які трымаўся з 2011 года. У складзе «Юнацтва» той набраў тады 75 (40+35) балаў.