Усе навіны

Сяргей Стась: «У матчы з «Шахцёрам» страцілі канцэнтрацыю»

4 лютага, 10:42

Галоўны трэнер «Гомеля» Сяргей Стась падзяліўся меркаваннем аб матчы з «Шахцёрам» (3:4 АТ).

– Добры матч у нашым выкананні пры гульні ў роўных складах. Шмат выдаленняў, выкарабкваліся з 0:2. Нягледзячы на тое, што ў апошні час у нас шмат хворых і траўміраваных, сёння была зусім іншая гульня, якасны хакей. Крыху не дацярпелі, у нейкі момант страцілі канцэнтрацыю, – сказаў Стась.