Усе навіны

Яраслаў Чупрыс: «У матчы з «Гомелем» прапусцілі два лёгкія галы»

4 лютага, 10:51

Галоўны трэнер «Шахцёра» Яраслаў Чупрыс падзяліўся меркаваннем пра матч з «Гомелем» (4:3 АТ).

– Вельмі эмацыйны, складаны і цікавы матч. Нядрэнна ўсё складалася, але прапусцілі два лёгкія галы, супернік вярнуўся ў гульню. Узаемнавостры трэці перыяд, але, лічу, перамаглі заслужана, закінуўшы працоўную шайбу ў авертайме.

Пацаны – малайцы, бiліся, быў адзін згуртаваны калектыў. Каманду – з перамогай, – сказаў Чупрыс.