Усе навіны

Мерклі прызнаны найлепшым гульцом тыдня КХЛ

5 лютага, 12:31

Найлепшым нападаючым тыдня КХЛ прызнаны гулец мінскага «Дынама» Нік Мерклі.

Ён набраў 5 (3+2) балаў з паказчыкам карыснасці «+2» у трох матчах тыдня. У гульні з «Адміралам» (4:0) Мерклі зрабіў дубль, таксама на яго рахунку два сілавыя прыёмы.