Усе навіны

Чупрыс пра матч з «Лідай»: «Гульнёй «Шахцёра» не задаволены абсалютна, пытанняў да каманды вельмі шмат»

14 лютага, 22:42

Галоўны трэнер «Шахцёра» Яраслаў Чупрыс падвёў вынік матчу супраць «Ліды» (3:2).

– Скажу так: гульні ў Лідзе на працягу ўжо многіх гадоў – гэта асобная гісторыя. Калі ў хакеістаў закрадваецца ў галаве, што ў Лідзе будзе лёгка, то ўсё – крах. Ні да чаго добрага гэта не прывядзе. Рэалізуй у другім перыядзе свае моманты, асабліва ў большасці, было б прасцей. У саперніка ёсць майстравітыя хакеісты, ёсць рух, асабліва ў зоне атакі. Да таго ж брамнік выдатна згуляў. Нашай гульнёй, скажу шчыра, не задаволены абсалютна, за выключэннем апошняй мяжы. Перамаглі, узялі два ачкі, але пытанняў вельмі шмат.

– Мелася нейкая недаацэнка суперніка? Ці ж у гульнявых момантах нешта не атрымлівалася?

– Ну якая недаацэнка можа быць у цяперашнім чэмпіянаце? Цяпер усе каманды падраўняліся, кожная зараз б'ецца за сваё месца пад сонцам, кожны сапернік максімальна матываваны. А тое, што ў Лідзе не бывае проста – гэта маё бачанне, зараз, як трэнера, а раней, як гульца. Гулец што: прайграў і добра, у лепшым выпадку пайшоў на вячэру. А трэнеры вунь як: адзін з лякарні выйшаў, з розуму сыходзіць за каманду, у другога сваіх пытанняў хапае. Яшчэ раз паўтаруся: вынікам задаволены, гульнёй няма, – сказаў Чупрыс.