Усе навіны

Сяргей Пушкоў: «Матч з «Шахцёрам» быў падобны на гульню плэй-оф, нервы былі ў абедзвюх каманд»

23 лютага, 12:27

Галоўны трэнер «Брэста» Сяргей Пушкоў даў каментар пасля паразы ад «Шахцёра» (2:3 АТ) у матчы Экстралігі.

– Добрая гульня з першай і да апошняй хвіліны. Матч быў падобны на гульню плэй-оф. І нервы былі ў абедзвюх каманд, шмат атакавалі. Так, былі ў нас памылкі, без памылак не бывае.

– Адно ачко ўзялі. Магчыма, не хапіла матывацыі? Бо ў плэй-ін стартуеце дома.

– Матывацыі як раз хапала. Відаць, што хлопцы змагаліся, нервовая канцоўка паказала, што ўсе хочуць перамагчы, нягледзячы на турнірныя задачы. Мы проста жадаем, каб наша гульня паляпшалася перад плэй-оф.

– Было шмат эмацыйных момантаў. Ёсць пытанні па дысцыпліне?

– Па дысцыпліне трэба разумець, што некаторых выдаленняў не павінна быць. Але і памылкі, якія прывялі да закінутых шайбаў, былі чыста нашымі памылкамі, – сказаў Пушкоў.