Усе навіны

Матч мінскага «Дынама» ў плэй-оф КХЛ можа быць перанесены з-за канцэрта фонду Кабаевай (pressball.by)

26 лютага, 09:12

Дамашні матч мінскага «Дынама» ў першым раундзе плэй-оф КХЛ супраць маскоўскіх аднаклубнікаў 5 сакавіка можа быць перанесены.

Як паведамляе pressball.by, гэта звязана з тым, што «Мінск-Арэна» 5 сакавіка прыме фестываль «Аліна»-2024, які арганізаваны пры падтрымцы дабрачыннага фонду расійскай гімнасткі Аліны Кабаевай.

Праводзіць сустрэчу на іншай мінскай пляцоўцы «Чыжоўка-Арэне» немагчыма, бо яна не адпавядае патрабаванням КХЛ.

Не выключана, што матч могуць згуляць на «Бабруйск-Арэне», якая змяшчае 7191 гледачоў. На гэтай пляцоўцы ў 2012 годзе 3-4 сакавіка ўжо праводзіліся два матчы плэй-оф КХЛ паміж «Дынама» Мінск і «Дынама» Масква.