Усе навіны

Трэнер «Юнацтва» Касцючонак пра серыю супраць «Металурга»: «Думаю, будзе цікавы хакей»

28 лютага, 10:50

Галоўны трэнер «Юнацтва» Віктар Касцючонак пракаментаваў вынік сустрэчы супраць «Шахцёра» (1:3).

– Добрая гульня з абодвух бакоў. Адзінае, за рахунак індывідуальных памылак прапусцілі лёгкія галы. Непрыемна праігрываць, скажу так.

– Наколькі важна было падоўжыць пераможную серыю перад плэй-оф?

– На кожны матч, незалежна ад таго, серыя гэта ці не, мы настройваемся на перамогу. Цяпер ужо ідзе падрыхтоўка да плей-оф. Недзе глядзелі новыя спалучэнні, каб быць гатовымі.

– Можна сказаць, што праз сённяшнюю гульню рыхтаваліся да матчаў плэй-оф з «Металургам»?

– Так.

– І «Юнацтва», і «Металург» пад канец рэгуляркі набралі добры ход. Чаканні ад першага раунда?

– Будзе цікавы хакей.

– Прыехалі сёння вашыя заўзятары, нягледзячы на ​​будні дзень.

– Вельмі прыемна іх бачыць, гэта вельмі дапамагае камандзе, гоніць яе наперад. Не хацелася іх падводзіць, але хакей ёсць хакей.

– Цяжка было знайсці матывацыю, улічваючы факт, што гульня ўжо нічога не вырашала ў турнірнай табліцы?

– Лічу, матывацыя павінна быць заўсёды, незалежна ад таго, вырашае гульня нешта ці не. Цяпер ідзе падрыхтоўка да плэй-оф, нельга расхалоджвацца.

– Даволі працяглая паўза перад пачаткам плэй-оф. Ці не выб'е яна з гульнявога тонусу?

– Тое, што выб'е з гульнявога тонусу – гэта так, але, з іншага боку, яна карысная. Ёсць у нас мікратраўмы, хлопцы дзесьці падлечацца, ну і мы лепш падрыхтуемся, – сказаў Касцючонак.