Усе навіны

Яраслаў Чупрыс: «У «Шахцёра» сышоў фарт»

9 сакавіка, 23:16

Галоўны трэнер «Шахцёра» Яраслаў Чупрыс падзяліўся меркаваннем аб матчы з «Хімікам» (2:1).

– Цяжкі матч. У «Хіміку» дастаткова вопытных хакеістаў, а мы даўно не гулялі. Сапернік правёў тры матчы ў плэй-ін, а мы ў гэты час трэніраваліся. Пакуль увайшлі ў гульню... Але момантаў шмат стварылі, гульня была важная ў плане выніку.

– Сапраўды, здалося, што не хапіла гульнявога тонусу.

– Прыроду не падманеш. Так, была ў нас двухбаковая, але недзе фарт пайшоў, недзе шайба на стужачцы лётала. Але галоўнае, што выцягнулі перамогу. Далей будзе далей, – сказаў Чупрыс.