Усе навіны

Два асісты Протаса дапамаглі «Вашынгтону» разграміць «Чыкага»

10 сакавіка, 09:31

«Вашынгтон» Аляксея Протаса разграміў «Чыкага» (4:1 (3:0, 1:0, 0:1).

Протас правёў на лёдзе 15:50 хвілін, здолеў аддаць дзве галявыя перадачы, зарабіўшы два ачкі, і скончыў матч з паказчыкам рэзультатыўнасці «+1».

Нападаючы таксама закінуў шайбу, але яе адмянілі з-за афсайду.