Усе навіны

Корабаў пра 6:1 з «Шахцёрам»: «Ёсць розніца ў класе каманд – супернік ініцыятыву перахапіў, у любым выпадку «Хімік» будзе біцца да канца»

11 сакавіка, 22:34

Галоўны трэнер «Хіміка» Станіслаў Корабаў выказаўся пра разгромную паразу ад «Шахцёра» (6:1) у матчы ў адказ 1/4 фіналу плэй-оф Экстралігі. Рахунак у серыі – 2:0.

– Добрая, баявая гульня. Разумелі, супраць каго гуляем. Прыйшлося шмат гуляць у абароне, але пры гэтым правялі добры першы перыяд, забілі гол. Але ў другім супернік дадаў, а мы прыціснуліся да брамы, далі «Шахцёру» адчуць гульню, але адбіліся. У трэцім адрэзку падвяла дысцыпліна, прапусцілі ў меншасці. Але пытанняў па самааддачы да хлопцаў няма. Першая гульня, нічога страшнага. Адпачнем і будзем рыхтавацца далей.

– У першым і другім перыядах якраз было заўважна, што «Хімік» знаходзіцца ў тонусе, у адрозненне ад суперніка.

– Паўтаруся, добры перыяд у нашым выкананні. Недзе працавалі з шайбай, стваралі моманты. Ёсць розніца ў класе каманд, таму ў другім перыядзе сапернік ініцыятыву перахапіў. Але нічога страшнага не здарылася, мы ў любым выпадку будзем біцца да канца.

– Як здароўе ў Сашы Асіпкова? Два разы яму ў шлем патрапіла.

– Непрыемны кідок, патрапіла ў маску. Моцныя кідкі ў «Шахцёра». Але Саша – малайчына, змог выйсці ў трэцім перыядзе і адпрацаваў выдатна, – сказаў Корабаў.