Усе навіны

Яраслаў Чупрыс: «У матчы з «Хімікам» у «Шахцёра» было тысяча мільёнаў момантаў»

13 сакавіка, 23:18

Галоўны трэнер «Шахцёра» Яраслаў Чупрыс аб матчы з «Хімікам» (4:1, лік у серыі: 3-0).

– Першы перыяд правялі добра, а ў другім схапілі непатрэбнае і дурное выдаленне, таму гульня крыху перавярнулася, але малайцы, што выстаялі. Першая дваццаціхвілінка была добрая, а вось тое, што было далей, павінна быць лепшае.

Момантаў было куча, тысяча мільёнаў, але гэта значыць, што проста не сёння. Яшчэ раз кажу: у плэй-оф не важна, як ты выйграеш, а наступная гульня абсалютна новая, – сказаў Чупрыс.