Усе навіны

Трэнер «Брэста» Пушкоў: «Косаў з'ехаў у лякарню з доктарам – магчыма, у яго пералом носа»

15 сакавіка, 09:48

Галоўны трэнер «Брэста» Сяргей Пушкоў пракаментаваў траўму Яраслава Косава, якую ён атрымаў у трэцім матчы з «Віцебскам» (4:0) у серыі 1/4 фіналу Экстралігі.

30-гадовы нападаючы сутыкнуўся адразу з трыма супернікамі на ўваходзе ў зону.

– Нешта вядома пра стан Яраслава Косава?

– Яраслаў з'ехаў у бальніцу з доктарам, цяпер складана нешта сказаць, але наколькі вядома, магчыма, у яго пералом носа, – сказаў Пушкоў.

Пазней прэс-служба клуба ў сваім Telegram-канале заявіла, што «там і пералом носа, і страсенне, і ўдар грудной клеткі».