Усе навіны

НХЛ: «Калгары» Шаранговіча буйна прайграў «Вашынгтону» Протаса, «Сіэтл» разгромна саступіў «Бафала»

19 сакавіка, 08:20

У ноч з 19 сакавіка прайшлi матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ.

«Калгары» Ягора Шаранговіча разгромна прайграў «Вашынгтону» Аляксея Протаса (2:5).

Шаранговіч правёў на лёдзе 15:43 (з іх 3:57 у большасці, 0:43 у меншасці), нанёс 1 кідок у створ (яшчэ 2 міма), заблакаваў 1 стрэл, выйграў 6 з 10 укідванняў (60%) і зарабіў паказчык карыснасці «-1».

Протас правёў на лёдзе 14:05 (з іх 1:08 у меншасці), нанёс 2 кідкі, здзейсніў 1 перахоп, выйграў 1 укідванне (100%) і зарабіў паказчык карыснасці «0».

НХЛ

Рэгулярны чэмпіянат

19 сакавіка

«Калгары» – «Вашынгтон» – 2:5 (0:1, 1:3, 1:1)

«Сіэтл» – «Бафала» – 2:6 (2:3, 0:2, 0:1)