Усе навіны

Цела Кальцова прывязуць у Беларусь

20 сакавіка, 14:13

Першы трэнер Канстанціна Кальцова Уладзіслаў Астапенка расказаў, што цела экс-хакеіста зборнай Беларусі ў бліжэйшы час прывязуць у Мінск.

Нагадаем, як даведалася «Трыбуна» ў амерыканскай паліцыі, экс-хакеіст зборнай Беларусі, падпісант ліста за Лукашэнку, бойфрэнд тэнісісткі Арыны Сабаленкі Кальцоў, знаходзячыся ў адным з гатэляў у прыгарадзе Маямі, у ноч з 17 на 18 сакавіка скочыў з балкона, што следства лічыць «відавочным самагубствам». Кальцову было 42 гады.