Усе навіны

Коласаў пакінуў мiнскае «Дынама», ён вернецца ў «Філадэльфію»

26 сакавіка, 17:21

Беларускі галкіпер Аляксей Коласаў пакінуў мінскае «Дынама».

Ён працягне кар'еру ў сістэме «Філадэльфіi» з НХЛ, якой і належыць.

За мінчан у рэгулярным сезоне КХЛ-2023/24 правёў 47 матчаў пры 90.7% адбітых кідкоў і каэфіцыенце надзейнасці 2.39. Коласаў згуляў чатыры сухія матчы. Гэта 8-ы паказчык у лізе.

У плэй-оф Коласаў правёў 6 паядынкаў, адбіўшы 92.5% кідкоў.