Усе навіны

Агент Пілко: «У Паўночнай Амерыцы Коласаў пачне з АХЛ, дзе пачне гуляць і адаптавацца»

26 сакавіка, 20:39

Агент Алёша Пілко, які прадстаўляе інтарэсы беларускага брамніка Аляксея Коласава, пракаментаваў вяртанне гульца з менскага «Дынама» ў «Філадэльфію».

– Сёння Аляксей паляцеў атрымліваць амерыканскую візу, якую паспрабуе зрабіць максімальна аператыўна. Пасля атрымання візы Аляксей далучыцца да «Філадэльфіі». Пару дзён пабудзе з першай камандай, пасля чаго адправіцца ў АХЛ, дзе пачне гуляць і адаптавацца да паўночнаамерыканскага хакея, – сказаў Пілка.