Усе навіны

Коласаў застанецца ў АХЛ да канца сезона (Philly Hockey Now)

27 сакавіка, 16:39

Зьявілася інфармацыя пра будучыню беларускага брамніка «Філадэльфіі» Аляксея Коласава, які найбліжэйшым часам павінен прыбыць у ЗША.

– Калі Коласаў прыедзе ў Паўночную Амерыку, ён, хутчэй за ўсё, адправіцца ў АХЛ, а не далучыцца да «Флаерс» на ўзроўні НХЛ. Калі «Флайерс» усё ж вызначаць Коласава ў «Ліхай-Вэлі Фантомс», яму давядзецца заставацца там да канца сезона, калі яго не адклічуць у экстраным парадке, – паведамляе Philly Hockey Now.

Паведамляецца, што «Філадэльфія» зрасходавала ліміт на выклікі з фарм-клуба пасля дэдлайну. Пасля закрыцця трансфернага акна іх можна зрабіць толькі чатыры. Таму зараз клуб зможа падняць гульцоў з «Ліхай-Вэлі» толькі ў экстраных выпадках.

Цяпер у аснове «Філадэльфіі» знаходзяцца шведскія брамнікі Самуэль Эрсан і Фелікс Сандстрэм. У «Ліхай-Вэлі» – Кэл Пітэрсан і Паркер Гахаген з ECHL.

Мінулым летам Коласаў падпісаў кантракт з «Філадэльфіяй» на тры гады. Сезон-2023/24 ён пачынаў у мінскім «Дынама» на правах арэнды.