Усе навіны

Аляксей Коласаў: «Пашанцавала, што паспеў згуляць на чэмпіянаце Свету ў 2021-м»

27 сакавіка, 20:24

Беларускі галкіпер Аляксей Коласаў расказаў пра свой дэбют на ЧС-2021.

– Пашанцавала, што паспеў там згуляць. Атрымліваецца, што на дадзены момант гэта крайні ЧС з удзелам зборнай Беларусі. Спадзяюся, хутка ізноў тамака згуляем. Здолеў ацаніць, які гэта турнір, якая арганізацыя. Хоць тады быў кавідны перыяд, не маглі кудысьці выходзіць з гатэля ў вольны час. У нейкай меры гэта таксама быў цікавы досвед. Нас хутка прывозілі і везлі, усё ў масках, ніякіх кантактаў з іншымі камандамі. Яшчэ гулялі на арэне, якую пабудавалі літаральна за пару месяцаў. Распранальні былі цікавыя: вялікі ангар, перагародкі, у кожнай зборнай свой адсек.

Як ужо сказаў, з нумароў у гатэлі проста так нельга было выйсці. Быў толькі невялікі панадворак, дзе можна было прайсціся 30 метраў наперад і назад. На трэніровачную арэну ездзілі адразу ў экіпіроўцы.

На ЧС правёў чатыры матчы. Пасля апошняй гульні ўзяў клюшку Уладзіміра Тарасенкі. Часам бяру яе, разглядаю, успамінаю і назад стаўлю, – сказаў Коласаў.