Усе навіны

Чупрыс пасля 1:2 ад «Брэста»: «Ніхто не хоча паміраць»

28 сакавіка, 08:36

Галоўны трэнер «Шахцёра» Яраслаў Чупрыс пракаментаваў другі матч з «Брэстам» (1:2).

– Добрая гульня, супернік забіў, а мы – не.

– у чвэрцьфінале тры матчы запар пераможны склад заставаўся ранейшым, у паўфінале памянялі склад пасля першага матчу. Чаму?

– Дзяніс Масалёў не змог сёння згуляць, прыхварэў, таму памянялі склад.

– У авертайме пачалі выдатна.

– Я ж сказаў, супернік забіў, а мы не. Гэта ў большай ступені і датычылася авертайму, другога перыяду, першага перыяду. Але гэта плэй-оф.

– Але ў першым матчы закідвалі, і закідвалі шмат. Наколькі розныя атрымаліся гэтыя гульні?

– Яны не атрымаліся рознымі, яны нават былі падобнымі, але і мы, і супернік дзейнічалі стражэй, адсюль і вынік.

– Перад стартам серыі з «Брэстам» у вас была вялікая паўза, наколькі яна адбілася?

– Мы правялі ўжо другі матч, наракаць на доўгую паўзу няма сэнсу. Зусім не важна, хто якое месца заняў у рэгулярцы, па складзе гэта абсалютна роўныя каманды, хто б што ні казаў. Таму такі рахунак, ніхто не хоча паміраць, – сказаў Чупрыс.