Усе навіны

Сяргей Пушкоў: «Рады, што «Брэст» вытрымлівае авертаймы»

28 сакавіка, 09:04

Галоўны трэнер «Брэста» Сяргей Пушкоў падзяліўся меркаваннем аб матчы з «Шахцёрам» (2:1 АТ).

– Вельмі добры, напружаны матч. Сапраўды, гульня ўзроўню паўфіналу плэй-оф. Абедзве каманды на добрых хуткасцях, з вялікім жаданнем – гэта відаць. Гледачы падтрымліваюць і гаспадароў, і гасцей. Нашым балельшчыкам вялікая падзяка, гэта сапраўды наш шосты гулец.

Такая гульня і павінна быць у плэй-оф, калі ўсе змагаюцца за шайбу. Камандная перамога, хлопцы гуляюць адзін за аднаго – гэта, напэўна, самае важнае. Гуляюць самааддана і дысцыплінавана.

– У мінулым матчы – 9 шайб, а сёння – толькі тры.

– Абедзве каманды надалі ўвагу абароне, таму што, калі так шмат шайб, значыць ёсць праблемы менавіта ў абароне. Сёння вось толькі дзве закінулі і гулялі да вырашальнага гола.

– У асноўны час закідвалі толькі ў большасці.

– Выдатна абедзве каманды згулялі ў большасці. Былі яшчэ моманты, але абаранілі што мы, што яны.

– Вы любіце гуляць у авертаймах, Сяргей Міхайлавіч?

– Не люблю, але ў апошні час даводзіцца гуляць вельмі шмат.

– Цяпер «Брэст» будзе асацыявацца з авертаймамі.

– Пакуль атрымліваецца так. Рады, што хлопцы вытрымліваюць гэтыя авертаймы. Цяжка, але яны – малайцы, – сказаў Пушкоў.