Усе навіны
Photo

«Калгары» Шаранговіча размясціў у сябе ў інстаграме карту, дзе Крым малюецца часткай Расіі

28 сакавіка, 15:40

Канадскі клуб НХЛ «Калгары» размясціў у сябе ў інстаграме карту, дзе Крым малюецца часткай Расіі.

Яны апублікавалі пост, дзе пазначана, адкуль паходзяць гульцы клуба. На карце Беларусі і Расіі быў намаляваны і ўкраінскі паўвостраў.

За «Калгары» выступае беларус Ягор Шаранговіч, а таксама расіяне Андрэй Кузьменка, Данііл Міраманаў і Мікіта Ахацюк.